На парадку дня


На парадку дня – актуальныя пытанні

Источник материала: Сельская праўда (Жабинка)

Святлана БЯЛЯК. Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта адбылося пад старшынствам Дзмітрыя Гарадзецкага. На абмеркаванне выносіліся пытанні аб гатоўнасці народнагаспадарчага комплексу раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд і аб зборы (перапрацоўцы) другаснай сыравіны. Дакладваў па гэтых пытаннях намеснік старшыні Максім Антанюк. Ён паведаміў, што запланаваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы кацельных, электрычных і цеплавых сетак, аб’ектаў сацыяльнай сферы і ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд у асноўным ажыццяўляюцца згодна з намечанымі тэрмінамі і ў патрабуемых аб’ёмах. Усе кацельныя, што выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва, аснашчаны павецямі і складамі, што забяспечвае належныя ўмовы для іх захоўвання. Па стане на 21 верасня райэнергаінспекцыя зарэгістравала 50 з 57 (88 %) пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц і 109 са 119 (92 %) – спажыўцоў. Максім Анатольевіч у сваім дакладзе больш падрабязна спыніўся на станоўчых захадах, якія прымаліся пэўнымі арганізацыямі напярэдадні халадоў. Так, напрыклад, работнікі КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” выканалі прафілактычны рамонт 17 кацельняў (100 %), ачыстку ўнутранай паверхні 51 катла і 9 бойлераў; назапасілі 1355 кубічных метраў дроў (пры заданні 1500), 127 тон брыкету (заданне – 150), драўнінных шчэпак – 525 тон. Таксама адрамантаваны чатыры артсвідравіны, тры водаправодныя помпы. На балансе прадпрыемства знаходзіцца 42 км цеплавых сетак, з якіх заменена ПІ-труб 39,6 км; перакладзена нанова 0,879 км водаправодных сетак; прамыта 20 км водаправодаў і інш. Што тычыцца надыходзячай зімы, то для ачысткі вуліц ад снегу і падсыпкі іх пясчана-солевай сумессю набыты новы аўтамабіль. Ужо нарыхтавана 250 тон гэтай сумесі, 400 тон пяску, заказаны два вагоны солі. Вызначана чарговасць ачысткі вуліц ад снегу, а таксама месцы яго часовага захоўвання. На ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” у поўным аб’ёме рэалізаваны арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, створаны нарматыўны запас топкавага мазуту (67 тон). Што тычыцца вясковых Дамоў культуры і клубаў, то неабходны запас паліва для іх – 107 тон брыкету і 32,5 куб. метраў дроў – забяспечаны ў поўным аб’ёме. Праведзены рамонт сістэм ацяплення ў Ленінскай, Ракітніцкай, першай гарадской школах, дзіцячым яслях-садзе № 5; драўляныя вокны заменены на энергазберагаючыя з ПВХ у корпусе № 2 ясляў-сада ў аграгарадку Ленінскі. Створаны неабходны запас паліва для ўстаноў адукацыі, спорту і турызму. Жабінкаўскім ДРБУ № 103 распрацаваны графікі зімняга ўтрымання дарог з замацаваннем машын, механізмаў, вадзіцельскага складу і інжынернай службы. У філіяле для абслугоўвання мясцовых аўтамабільных дарог у зімовы перыяд маецца ў наяўнасці 9 снегаачышчальных машын і 4 пескараскідвальнікі. Уся тэхніка – спраўная. Наступная тэма, што абмяркоўвалася на пасяджэнні выканкама, – выкананне ў раёне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады. За 9 месяцаў на Жабін-каўшчыне было сабрана 195 тон адходаў паперы і кардону, 114,2 тоны шклабою, 83,2 тоны палімерных адходаў, 51,4 тоны зношаных шын, 3,2 тоны бытавой тэхнікі, 11,3 тоны адпрацаваных масел. Аб’ёмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) па выніках васьмі месяцаў бягучага года склалі 18,8 кг на чалавека (сярэднеабласны паказчык – 36,1 кг). – Заданне па зборы адходаў паперы і кардону даведзена 54 арганізацыям раёна, – дакладваў Максім Антанюк. – Справіліся з ім 16. Прычым перавыканалі план у некалькі разоў ААТ “Жабінкаўскі” (433 %), спецшкола-інтэрнат (340 %), ААТ “Ракітніца” (197 %) і інш. У той жа час 6 арганізацый здачу макулатуры нават не пачыналі (дзве – па аб’ектыўных прычынах). Адходы шкла згодна з рашэннем райвыканкама абавязаны здаваць 12 арганізацый. У бясспрэчных лідарах тут цукровы завод, ПМК-19 і санаторый “Буг”. Палімерныя адходы здаюць 5 арганізацый, зношаныя шыны – 17. Што тычыцца апошніх, то з 17 ажно 10 арганізацый (усе сельгаспрадпрыемствы і ПМК-10) за здачу шын нават і не браліся. Няпростая сітуацыя склалася і з адпрацаваным маслам. З 16 арганізацый толькі 10 стараліся выконваць даве-дзены план. У выніку сабрана 11,29 тоны адпрацаваных масел (або 37,6 % гадавога задання). З арганізацыямі сітуацыя зразумелая. А як прывучаць насельніцтва адукавана мець зносіны з адходамі? У горадзе ўстаноўлены 180 еўракантэйнераў, яшчэ 100 – у вёсках. Некаторыя жыхары свядома нясуць да іх пластыкавыя бутэлькі, макулатуру, непатрэбныя шклянкі, бутэлькі. Аднак не ўсе выпрацавалі звычку раздзяляць смецце па відах, і, як правіла, бытавыя адходы трапляюць у адно смеццевае вядро, адтуль – на звалку. Дарэчы, на палігоне быў праведзены аналіз адходаў, сабраных у прыватным сектары і шматкватэрных дамах. Аказалася, што жабінкаўцы пазбаўляюцца ад пластыкавых каністр і тары бытавой хіміі (2,5 % у агульным аб’ёме), макулатуры (2,5 %), шкла (2,9 %), ПЭТ-бутэлек (4,1 %), плёнкі ПЭ (5,2 %), рыззя і падгузнікаў (13,7 %) – усяго таго, што павінна трапіць у кантэйнеры паасобнага збору і мае дачыненне да другаснай сыравіны. Магчыма, сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, калі тую ж макулатуру, пластыкавыя бутэлькі, шклабой будуць прымаць па больш высокім кошце. (Скажам, калі кошт металалому і каляровых металаў значна падрос, лясы і смеццезвалкі выгадна ачысціліся ад гэтага віду непатрэбшчыны). Такім чынам, зыходзячы з марфалагічнага складу, удзельная вага перапрацоўваемых ДМР складае 14,8 % па прыватным сектары і 16 % – па шматкватэрных жылых дамах. Тэарэтычна ад насельніцтва Жабінкаўшчыны за год можа быць сабрана 634 тоны другасных матэрыяльных рэсурсаў: з іх 95 тон паперы, 190 тон шкла і 349 тон палімерных адходаў.

Пасля абмеркавання па ўсіх пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.

Ссылка на источник 101

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:

На вашем ресурсе это будет выглядеть так

На парадку дня – актуальныя пытанні

Святлана БЯЛЯК. Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта адбылося пад старшынствам Дзмітрыя Гарадзецкага. На абмеркаванне выносіліся пытанні аб...

news.21.by

На парадку дня — кукуруза

АДНОЙ з найважнейшых кармавых культур з’яўляецца кукуруза. Яна цеплалюбівая, патрабуе добрай запраўкі глебы і вільгаці. Таму і сяўба яе праводзіцца ў апошнюю чаргу, тады, калі добра прагрэецца глеба. У ААТ «Будслаўскае» запланавана пасеяць «каралеву палёў» на плошчы 500 гектараў. — Гэты паказчык будзе перавыкананы, — кажа выконваючы абавязкі галоўнага агранома Франц Томкавіч. — Бо сёння маем пасяўны матэрыял, якім можна засеяць 650 гектараў. Франц Мечыслававіч расказаў, што загадзя заключылі дамову з Пухавіцкім камбінатам хлебапрадуктаў на пастаўку насення. І зараз няма ніякіх праблем. — Кукурузу якога сорту сееце? — цікаўлюся. — Украінскі гібрыд, які адаптаваны да нашых кліматычных умоў, — чую ў адказ. — Сёння, напрыклад, сеем ва ўрочышчы «Аэрадром». — А сейбіты хто? — Нашы вопытныя хлебаробы Аляксандр Лётка, які кіруе трактарам «МТЗ-82» у агрэгаце з сеялкай «СТВ-8», і Юрый Кузняцоў. У Юрыя Аляксеевіча трактар «МТЗ-1221» з сеялкай «Gaspardo», — чую ў адказ. — Пасеяныя 415 гектараў кукурузы — гэта вынік іх стараннай працы? — пытаю.

— У прынцыпе, так. Праўда, два з паловай дні дапамагаў механізатар сельскагаспадарчага філіяла «Дзягілі» ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» Аляксандр Балаховіч, які пасеяў 30 гектараў. Папрасілі мы дапамогі ў ААТ «Мядзельскае аграпрамэнерга». Да нас прыехаў вопытны сейбіт Васіль Лісіцкі. Дзень папрацаваў — і выйшаў са строю гідраматор. Заказалі запчасткі для рамонту. І як толькі няспраўнасць будзе ліквідавана, Васіль Уладзіміравіч прыступіць да работы, — гаворыць аграном. З далейшай размовы даведаўся, што пад кукурузу ў гаспадарцы ўнеслі 25 тысяч тон арганікі і крыху азотных угнаенняў. На ўзорванні глебы працуе Аляксей Фірага, які кіруе трактарам «МТЗ-3522» з плугамі «ППО-9-40». А вось на падрыхтоўцы пасяўных плошчаў стараюцца Міхаіл Крамок, у яго трактар «МТЗ-3022» з дыскатарам, а таксама Франц Грыневіч і Аляксандр Ломскі, за якімі замацаваны трактары «МТЗ» з чызельнымі культыватарамі. Едзем у названае ўрочышча, каб паглядзець, як ідзе сяўба кукурузы. Здалёку заўважылі трактар з сеялкай. Хаця нядаўна прайшлі дажджы, але за пасяўным агрэгатам падымаліся клубы пылу. Пад’ехаўшы на ўскраек поля, механізатар спыніў тэхніку, вылез з кабіны. Знаёмімся. — Аляксандр Лётка, — прадстаўляецца хлебароб. — Як працуецца? — цікаўлюся. — Добра. Работа вядомая. Не першы год сею кукурузу. Тэхніка не новая, але пакуль асабліва не падводзіць, — адказвае ён. — Няма пытанняў з дастаўкай насення. Ёсць фронт работы. Вунь бачыце чырвоны трактар з дыскатарам? (Паказвае рукой убок), гэта Міша Крамок рыхтуе глебу да сяўбы… Развітаўшыся з Аляксандрам Несцеравічам, едзем на другі ўскраек урочышча, дзе працуе Юрый Кузняцоў. Убачыўшы нашу машыну, механізатар спыніў трактар, вылез з кабіны, прывітаўся. — Вы цэлы дзень у полі. А як харчуецеся? — пытаюся. — Ніякай праблемы. Прывозяць гарачыя абеды непасрэдна ў поле. Вось толькі ад’ехала машына, — адказвае Юрый Аляксеевіч. — Повар Данута Рагоўская гатуе смачныя стравы, нараканняў няма. — А хто там удалечыні на «МТЗ» працуе? — цікаўлюся.

— Гэта Яўген Алесенка. Ён заняты падборам камення. Кукурузу хутка пасеем і будзем спадзявацца, што пройдзе цёплы дождж, які паспрыяе яе прарастанню, — дадаў на развітанне вопытны хлебароб.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ. Фота

Аляксандра Высоцкага.

news.21.by

НА ПАРАДКУ ДНЯ - ПЫТАННІ БЯСПЕКІ І ДЫСЦЫПЛІНЫ - Раённы веснік (Червень)

Адно з асноўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне  чарговага  пасяджэння райвыканкама, — «Аб рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1  «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» за 2011 год і задачах на 2012″. З інфармацыяй  выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама  Наталля Дмухоўская. Яна адзначыла, што работа ў гэтым накірунку ў раёне  набыла сістэмны характар,  былі распрацаваных і ажыццёўлены шэраг мерапрыемстваў. Павысілася патрабавальнасць  да кіраўнікоў структурных  падраздзяленняў  райвыканкама і кіраўнікоў арганізацый  па забеспячэнню імі належнага кантролю  за службовай дзейнасцю падначаленых. У арганізацыях пастаянна вялася работа па ўдасканальванню сістэмы упраўлення аховай працы. На працягу года актыўна дзейнічалі створаныя пры Смілавіцкім пасялковым і  сельскіх выканкамах камісіі па барацьбе з пьянствам і алкагалізмам.  Аддзелы райвыканкама сумесна з арганізацыямі раёна, грамадскімі аб»яднаннямі ажыццяўлялі меры па прафілактыцы правапарушэнняў, папярэджванню фактаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства, выяўленню прычын  распаўсюджвання алкаголя.  Раённы аддзел унутраных спраў праводзіў  мерапрыемствы па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, зніжэнню дарожна-транспартных здарэнняў і гібелі людзей на дарогах,  забеспячэнню грамадскага парадку, асабістай бяспекі грамадзян, ахове правоў і інтарэсаў людзей.  Прымаліся  меры па папярэджванню траўматызма і няшчасных выпадкаў на вытворчасці і ў быту. Але ўсе гэтыя мерапрыемствы   не прынеслі адчувальны вынік. Па -ранейшаму  ў раёне існуюць     выпадкі вытворчага траўматызму, у параўнанні з мінулым годам павялічылася  колькасці пажараў і  гібель людзей падчас іх, мелі месца суіцыды, забойствы, атручванні. У выніку так званыя знешнія фактары забралі за 2011 год  нашмат больш жыццяў у параўнанні з 2010 годам. Безумоўна, прычын гэтых трагедый шмат. Аднак, бадай, галоўнай застаецца алкаголь. Гэта пацвердзілі ў сваіх выступленнях  начальнік РАУС Аляксей Пратаповіч, адзначыўшы, што  большая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў за мінулы год адбывалася ў раёне па віне нецвярозых вадзіцеляў,   начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Бойка, які праінфарміраваў, што шматлікія пажары ўзнікалі з-за асоб, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап»янення;   начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Міхаіл Самец, паведаміўшы, што выкананне працоўных абавязкаў «пад градусам» зачастую прыводзіла да цяжкіх траўм і гібелі людзей на вытворчасці.

Як  адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама Віталь Грышанаў, які прымаў удзел у пасяджэнні райвыканкама, нягледзячы на прымаемыя меры, у раёне з выкананнем Дырэктывы №1 існуюць яшчэ праблемы і весці гаворку аб станоўчых зрухах  пакуль нельга.

Па абмеркаванаму пытанню было прынята адпаведнае рашэнне з улікам  выказаных падчас пасяджэння заўваг і прапаноў.

Людміла РАБЕЦКАЯ

www.cherven.by

Як жывеш, ферма? На парадку дня — жывёлагадоўля

У чарговы дзень жывёлавода на фермы Асіповіччыны накіравалася

6 інфармацыйных груп, каб сустрэцца з вытворцамі мяса—малака і даведацца, як праходзіць зімовы стойлавы перыяд, якія вытворчыя праблемы маюць працаўнікі і, натуральна, пры магчымасці паспрыяць у вырашэнні пытанняў.

Група на чале са старшынёй райвыканкама Паўлам Налівайкам пабывала на цэнтральнай МТФ у Ясені. У дойным статку тут амаль дзве сотні галоў, сярэднясутачныя надоі — 11 кілаграмаў ад каровы, што на раённым узроўні. У снежні справы на МТФ ідуць даволі паспяхова: заданне на дэкаду выканана з плюсам у 1071 кілаграм, усяго ж за 10 дзён атрымана 18729 кг малака. Да канца месяца задача выйсці на вытворчасць у 100% да леташніх паказчыкаў павінна быць выканана.

Каб візіт стаў максімальна эфектыўным, перад сустрэчай з калектывам быў праведзены агляд сельгасаб’екта. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Алена Кадуш зрабіла некалькі істотных заўваг па ўтрыманні цялят, абслугоўванні малочнага абсталявання. Дробязей на шляху да павелічэння колькасці і якасці малака не бывае. А жывёлаводы і самі маглі пераканацца на практыцы, што атрымліваць менавіта якасны прадукт — усебакова выгадна.

Кіраўнік раёна расказаў аб стане спраў у сельгасгаліне, пацікавіўся ў ясенскага калектыву, што людзей найбольш хвалюе сёння. У асноўным умовамі работы тут задаволены, няма нараканняў і на кармавую базу для жывёлы. Застаецца толькі старацца. Па вялікім рахунку ўсё ў руках саміх жывёлаводаў: каб атрымліваць добры заробак, трэба належным чынам працаваць.

Напрыканцы гутаркі Павел Налівайка павіншаваў калектыў з надыходзячым Новым годам і ўручыў салодкія пачастункі — чаму б у час перапынку разам не папіць чаю? Тым больш, што абсталяванае ўтульнае памяшканне на гэтай ферме ёсць. Ужо, дарэчы, і ёлка заняла сваё пачэснае месца. Варта толькі падмацаваць настрой добрымі надоямі.

www.gzt-akray.by

На парадку дня – экалогія

25.08 14:08Источник Алег Бяганскі

Як паведамляла наша газета, у час аднаго з прыёмаў, што праводзіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Іван Маркевіч, была ўзнята праблема непрыемнага паху з боку Малінаўшчызненскага спіртагарэлачнага завода - «Аквадыў». Каб разабрацца ў сітуацыі, народны выбраннік вырашыў асабіста наведаць прадпрыемства.

Разбірацца ў сітуацыі Івану Маркевічу дапамагаюць прадстаўнікі мясцовых органаў улады, кіраўнікі і спецыялісты профільных арганізацый.

Разам з парламентарыем у Маліноўшчыну прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Невяровіч, намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, галоўны ўрач занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Міхаіл Грабоўскі, прадстаўнікі раённай інспекцыі па ахове прыроды, сельскага выканаўчага камітэта, іншыя спецыялісты. Магчымасць сустрэцца з дэпутатам скарысталі каля двух дзясяткаў выбаршчыкаў.

Мясцовыя жыхары і дачнікі пацвердзілі, што адчуваюць непрыемны пах з вадаёма паблізу сховішча барды, калі вецер дзьме ў бок іх падворкаў. 

Удзельнікі выязнога прыёму накіраваліся да вышэйзгаданага месца праз Маліноўшчынскі парк – батанічны помнік прыроды мясцовага значэння, потым выйшлі на дарогу Маліноўшчына – Скавародкі. Іван Станіслававіч звярнуў увагу на дрэнны стан праезнай часткі.

— Некалькі машын шчэбню, грэйдар — і дарога была б нармальнай, — адзначыў парламентарый. – У парку таксама трэба навесці парадак — пакасіць траву, устанавіць лаўкі, прыбраць паваленыя дрэвы. Пытанні обраўпарадкавання тэрыторыі павінны заўсёды быць у полі зроку ў мясцовых органаў улады. Ды і жыхарам трэба больш увагі надаваць навядзенню парадку — ініцыяваць і ўдзельнічаць у суботніках, дапамагаць камунальнікам.

Іван Маркевіч паабяцаў узяць гэтыя пытанні на кантроль.

З боку сховішча барды непрыемны пах сапраўды адчуваўся. Само сховішча ізаляванае. Яно знаходзіцца пад зямлёй. Затое вада ў вадаёме з-за павышанага ўтрымання арганікі, як кажуць, «цвіце і пахне».

Генеральны дырэктар спіртагарэлачнага завода Вячаслаў Чарноў прапанаваў вадаём асушыць, а глей вывезці на палі. 

— Гэтыя работы неабходна правесці на працягу бліжэйшых месяцаў. Сумесна з райвыканкамам падрыхтуем адпаведнае даручэнне профільным арганізацыям. Утылізацыя глею і адпампоўванне вады павінны праходзіць згодна з экалагічным заканадаўствам. Просьбу людзей трэба абавязкова выканаць, — падкрэсліў Іван Станіслававіч.

Парламентарый паабяцаў звярнуць увагу і на іншыя ўзнятыя пытанні. 

— Па тым, як вырашаюцца звароты выбаршчыкаў, людзі мяркуюць аб эфектыўнасці дзейнасці органаў улады. Таму без увагі не павінна заставацца ніводная просьба. Пра гэта неабходна заўсёды памятаць кіраўнікам усіх узроўняў, — падсумаваў вынікі выязнога прыёму Іван Маркевіч.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Заголовки публикаций в СМИ

Все публикации

house.gov.by

На парадку дня – бяспека! (Мінскі раён)

12.01.2019

У мэтах павышэння культуры бяспечных паводзін насельніцтва супрацоўнікі Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, якія ахопліваюць розныя катэгорыі грамадзян. Як правіла, рэалізуецца комплексная праца: праводзіцца пажарна-прафілактычная праца ў жылым сектары з ацэнкай бяспекі ўмоў пражывання і тлумачальная праца сярод насельніцтва ў працоўных калектывах, на бацькоўскіх і сельскіх сходах.

Так, чарговая сустрэча адбылася ў працоўным калектыве ЗАТ «Выставачны цэнтр «Аквабел» на тэму прафілактыкі пажараў і гібелі людзей ад іх. Начальнік Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Станіслаў Івуть распавёў прысутным аб сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі рэспублікі, Мінскай вобласці, нагадаў асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў. Таксама ён завастрыў увагу на парушэнні грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў ацяпляльны перыяд. Нагадаў пра важнасць абсталявання жылля аўтаномнымі пажарнымі і газавымі апавяшчальнікамі.

«Наступствы пажараў незваротныя. Загінуўшых у агні людзей ужо не вярнуць, магчымасці нешта выправіць - таксама няма. Усталяваны вамі пажарны апавяшчальнік не толькі загадзя папярэдзіць пра пагрозу, але і дасць вам шанец на выратаванне. Будзьце асцярожныя, не забывайце аб небяспецы, якую нясе агонь!» - распавёў Івуць Станіслаў.

Акрамя таго, асаблівую ўвагу начальнік надаў пытанню недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей у небяспецы.

У завяршэнні мерапрыемства прысутным былі ўручаны інфармацыйныя брашуры і прадэманстраваны тэматычныя відэафільмы «Правілы паводзін пры пажары» і «Недзіцячыя гульні».

minobl.mchs.gov.by


Смотрите также




MnogoStatusov.RU


Поделиться с Друзьями



Если тебе понравились статусы жми кнопки




Нравится







Популярные статусы

Популярные статусы

{topusers1}
«    Май 2018    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031